Празямлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Празямля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Проземля.

Хуткія факты Празямлянскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цяпінскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цяпіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 6 верасня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дварэцкага сельсавета[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлак Купніна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цяпінскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска Малінаўка[4]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Проземля, сельсавет перайменаваны ў Празямлянскі[5]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Доўжыца і Руць), а ў склад сельсавета з Іванскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Зарэчная Слабада і Копцевічы)[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць)[7].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1968 чалавек[8], з іх 91,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1677 чалавек[10].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads