Пракопій Кесарыйскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пракопій Кесарійскі (грэч. Προκόπιος, лац.: Procopius; (500— памёр пасля 562) — візантыйскі познеантычны гісторык.
Remove ads
Жыццё
Нарадзіўся ў Кесарыі Палесцінскай у арыстакратычнай сям’і. Пракопій Кесарыйскі, будучы з 527 года саветнікам палкаводца Велізарыя, удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. Аўтар «Гісторыі войн Юстыніяна» (8 кніг, завершана ў 553), «Пра пабудовы» (553—555), апісанне будаўніцтва пры імператары Юстыніяне (482 або 483—565) і «Апошняй гісторыі» (каля 550, памфлет супраць Юстыніяна і Феадоры).
Творы Пракопія Кесарыйскага — важная крыніца па ўнутранай і знешнепалітычнай гісторыі Візантыі і суседніх дзяржаў канца 5 — 6 стагоддзя, утрымоўваюць каштоўныя звесткі пра ўсходніх і паўднёвых славян і гуна-цюркскія плямёны, грамадскі лад, гаспадарку, арганізацыю войска, побыт і г.д., падаюць гісторыю іх ўварвання на Балканы.
У кнізе «Тайная гісторыя» (550 год), якая распавядае пра скандальную хроніку імператарскага двара, упершыню ўжыў тэрмін «анекдот»[4]
Remove ads
Зноскі
- ПРОКОПИЙ КЕСАРИЙСКИЙ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия — Большая российская энциклопедия, 2016. Праверана 28 кастрычніка 2023.
- Procopius // Encyclopædia Britannica Праверана 28 кастрычніка 2023.
- Українські анекдоти: від козацьких часів і по наші дні / Упорядник і автор передмови В. Чемерис. — Київ: Український письменник, 1995.- 382 сторінки. Сторінка 3. ISBN 5-333-01464-7
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads