Велізарый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Велізарый
Remove ads

Велізарый, Велісарый (грэч. Βελισάριος; каля 505, калоніі Германія Дацкая (Germania in Dacia) правінцыі Мёзія, цяпер Сапарава-Лазня ў Балгарыі — 13 сакавіка 565) — вядомы візантыйскі палкаводзец, паплечнік імператара Юстыніяна I.

Хуткія факты Велізарый, Нараджэнне ...
Thumb
Імператар Юстыніян і Велізарый (мазаіка базілікі Сан-Вітале, Равена)
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сям’я, якая па розных звестках мела ілірыйскія, фракійскія, германскія (гоцкія) або славянскія карані.

Пачаў сваю службу простым салдатам гвардыі імператара Юстына I (518—527), і каля 525 года падчас вайны з Персіяй, ужо камандаваў невялікім атрадам, які дзейнічаў у Персідскай Арменіі.

У 527 годзе пры новым Велізарый стаў галоўнакамандуючым Візантыйскай арміяй і ў 530—532 гадах атрымаў шэраг уражлівых ваенных перамог над іранцамі, што прывяло да

Вызначыўся падчас вайны з Персіяй (527—532), ужо пры імператары Юстыніяне I у 25-гадовым узросце заняў высокую ваенную пасаду магістра. У 529 годзе атрымаў пасаду стратылата Усходу. У 530—532 гадах у шэрагу бітваў разбіў персідскае войска, у тым ліку пры Дары, хоць пацярпеў паражэнне пры Калініке, але ўрэшце яго дзейнасць прывяла да падпісання з дзяржавай Сасанідаў «вечнага міру» 532 года, Візантыя на дзесяцігоддзе атрымала доўгачаканую перадышку на ўсходніх межах.

У 532 годзе ўзначаліў падаўленні паўстання «Ніка» ў Канстанцінопалю, у сталіцы адноўлены парадак і захавана ўлада імператара, што яшчэ болей умацавала становішча Велізарыя пры імператарскім двары.

У 533 годзе прызначаны галоўнакамандуючым у вайне з вандаламі ў Паўночнай Афрыцы, разбіў іх пры Трыкамероне, заняў Карфаген, узяў у палон вандальскага караля Гелімера, такім чынам да 534 года разграміў вандальскае каралеўства і яго перастала існаваць.

Пасля Велізарыю даручана выгнаць готаў з Італіі і разграміць остгоцкае каралеўства. У 535 годзе адваяваў для Візантыі Сіцылію, затым авалодаў Неапалем і Рымам (536) і потым вытрымаў аблогу ў Рыме; але вайна гэтым не скончылася, а зацягнулася яшчэ на некалькі гадоў.

Па багацці Велізарый мог раўняцца з імператарскім дваром. Падчас вайны з готамі рымляне казалі, што Велізарый уласнай моцай можа перамагчы Тэадорыха — толькі на прыбыткі ад сваіх маёнткаў Велізарый выстаўляў да 7 тысяч вершнікаў дружыны. Урэшце, остгоцкі кароль Віцігес, быў захоплены ў палон і адвезены ў Канстанцінопаль.

Тым часам, аднавілася вайна з персамі. Перамогі, атрыманыя персідскім царом Хасровам, прымусілі Юстыніяна паслаць Велізарыя ў Азію, дзе ён дзейнічаў з нязменным поспехам і скончыў гэтую вайну. З Азіі Велізарый зноў быў пасланы ў Італію ў 544 годзе, дзе остгоцкі кароль Таціла нанёс жорсткія паразы візантыйскім войскам і авалодаў Рымам.

Другая італьянская кампанія Велізарыя (544—548) была не такой удалай. Хоць ён здолеў на кароткі час вярнуць Рым у 547 годзе, перамагчы візантыйцы не змаглі, бо большая частка войска была занята вайной супраць Сасанідаў на Усходзе — Велізарый быў адхілены ад камандавання. Канец остгоцкаму каралеўству паклаў у 552 годзе вечны сапернік Велізарыя Нарсес.

Праз 12 гадоў, у 559 годзе падчас нашэсця балгараў Вілізарыю зноў было даручана кіраваць войскам, дзеянні яго былі як і раней паспяховыя. Асноўным прынцыпам тактыкі Велізарыя было «…ўнікнуць рукапашнага бою і ўзяць праціўніка зморам» праз манеўраванне, галоўным чын кавалерыі. Конныя лучнікі складалі аснову яго дружыны.

Thumb
Бюст Велізарыя, 1785-91 гг., мармур, музей Дж. Пола Геці

У 562 годзе Велізарый несправядліва абвінавачаны ў змове супраць імператара і падвергся няміласці, яго маёнткі былі канфіскаваны. Але ў 563 годзе Юстыніян апраўдаў і вызваліў палкаводца, вярнуў усе канфіскаваныя маёнткі і раней падараваныя тытулы, хоць і не вярнуў яго да свайго двара. Аднак, гэтая апала ўжо ў XII стагоддзі стала грунтам для падання пра асляпленне Велізарыя.

Падрабязныя звесткі пра Велізарыя змяшчаюць працы прыдворнага гісторыка Пракопія Кесарыйскага, які быў яго дарадцам і ўдзельнічаў у яго паходах.

Мазаічная выява Велізарыя, які стаіць побач Юстыніяна, захавалася да нашых дзён у храме св. Віталіса ў Равене (Італія).

Remove ads

Зноскі

1. J. B. B. Belisarius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 682.

2. verschiedene Autoren Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft / Hrsg.: G. Wissowa, W. Kroll, K. Mittelhaus et al. — Stg: J.B. Metzler, Verlag Alfred Druckenmüller, 1890.

3. Антонина // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 853.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads