Праспект Дойліда Іаана (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праспект Дойліда Іаана (Полацк)map
Remove ads

Праспект Дойліда Іаана (трансліт.: Praspiekt Dojlida Iaana, руск.: Проспект Зодчего Иоанна) — праспект у Полацку ў мясцовасці Аэрадром.

Хуткія факты Праспект Дойліда Іаана Полацк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Названы ў гонар дойліда Іаана, полацкага дойліда ХІІ стагоддзя, які сярод іншага збудаваў Спаскую царкву Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. У пачатку праспекта, на вул. Багдановіча, усталяваны помнік выбітнаму полацкаму сярэднявечнаму дойліду.

Пралягае з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 1 км у заходняй частцы горада ў мясцовасці Аэрадром ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Грунвальдскай. Гэта адзін з буйнейшых у горадзе раёнаў актыўнага жыллёвага шматкватэрнага будаўніцтва. Забудова праспекта прадстаўлена ў асноўным дзевяціпавярховымі тыповымі шматкватэрнымі жылымі дамамі з панэляў і цэглы.

Праспект мае добрую транспартную інфраструктуру (прыпынкі грамадскага транспарту, наземныя пешаходныя пераходы, светафоры і інш.). Шырыня праезджай часткі складае да шасці палос для руху ў абодва бакі.

Remove ads

Сацыяльныя аб'екты

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads