Вуліца Максіма Багдановіча (Полацк)

Полацк From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Максіма Багдановіча (Полацк)map
Remove ads

Вуліца Максіма Багдановіча (трансліт.: Vulica Maksima Bahdanoviča, руск.: Улица Максима Богдановича) — вуліца ў Полацку ў мясцовасцях Аэрадром і Запалоцце.

Хуткія факты Вуліца Максіма Багдановіча Полацк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Жылая забудова вуліцы шматкватэрная, панэльная і цагляная пераменнай вышыннасці, у асноўным у 9 паверхаў.

Пралягае вуліца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Зыгіна праз мясцовасці Аэрадром і Запалоцце, Новы мост цераз Дзвіну і вёску Экімань-2 да кальцавога скрыжавання з вуліцай Петруся Броўкі.

Праезная частка вуліцы налічвае ад 2 да 6 палос для руху, у тым ліку выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту, які тут прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і маршрутнымі таксі.

Вуліца з’яўляецца часткай аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расійскай Федэрацыі).

Remove ads

Сацыяльныя аб’екты

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads