Прастаганімоз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прастаганімоз[1] — глісная хвароба птушак, якая выклікаецца чарвямі сямейства прастаганімідаў (Prosthogonimidae)[1].
Апісанне
Да прастаганімозу ўспрыімлівыя свойскія куры, гусі, качкі, дзікія вадаплаўныя птушкі, глушцы, курапаткі, фазаны, дразды, вераб’і, сарокі, шпакі і іншыя (канчатковыя гаспадары)[1].
Ачагі інвазіі падтрымліваюцца ў прыродзе дзікімі птушкамі. Заражаюцца на прастаганімоз у канцы вясны і ў пачатку лета аліментарным шляхам (паяданне з кармамі інвазаваных стракоз і іх лічынак — 2-і прамежкавы гаспадар у развіцці прастаганімідаў)[1].
Remove ads
Сімптомы
Хвароба праяўляецца парушэннем функцыі шкарлупінных і бялковых залоз з няправільным фарміраваннем яец. Куры нясуць яйцы з патончанай шкарлупой або без шкарлупы. Пры значнай інвазіі хворыя знясілены, пер’е ўскудлачанае, развіваецца перытаніт і птушкі гінуць[1].
Лячэнне і прафілактыка
У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод, гексахлорэтан. Для прафілактыкі птушкафермы размяшчаюць на адлегласці ад вадаёмаў[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads