Прастаганіміды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прастаганіміды[1] (Prosthogonimidae) — сямейства смактуноў. У сусветнай фаўне налічваецца каля 30 відаў.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашыраны ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Еўразіі[1].
Апісанне
Цела даўжынёй 2 — 7, шырынёй 0,8 — 3,9 мм, грушападобнай формы[1]. Ротавая прысоска меншая за брушную. Гермафрадыты[1]. Яечнік размешчаны ўперадзе семеннікоў, матка — у задняй палове цела, мужчынская і жаночая полавыя адтуліны побач або асобна каля ротавай прысоскі. Яйцы дробныя (0,022 — 0,016 мм), шматлікія[1].
Жыццёвы цыкл
Дарослыя асобіны гэтых паразітаў сустракаюцца ў фабрыцыевай сумцы , сляпой кішцы, клаацы, печані, яйцаводзе і часам нават пад мігацельнай абалонкай пазваночных і асабліва птушак. Развіццё з 2 прамежкавымі гаспадарамі: прэснаводнымі малюскамі , дарослымі стракозамі або іх лічынкамі[1].
Таксанамія
Сямейства з’яўляюцца часткай вялікагападатраду Xiphidiata у атрадзе Plagiorchiida.
Выбраныя роды
- Cephalotrema
- Mediogonimus Woodhead & Malewitz, 1936
- Ophthalmogonimus
- Prosthogonimus Lühe, 1899
- Schistogonimus Lühe, 1909 у цяперашні час лічыцца малодшым сінонімам роду Prosthogonimus Lühe, 1899
Значэнне
Узбуджальнікі прастаганімозу[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads