Прастытутка (фільм)

фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Прастытутка (фільм)
Remove ads

«Прастытутка» — чорна-белая нямая драма кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр — Алег Фрэліх. Сцэнарый: Лізавета Дземідовіч, Ной Галкін  (руск.), Віктар Шклоўскі. Мантаж ажыццяўляла Эсфір Шруб. Першы паказ адбыўся 15 сакавіка 1927 года. Першая сцэнарная назва фільма - "Забітая жыццём". Усе здымкі адбываліся ў Маскве, мантаж адбываўся на кінафабрыцы "Дзяржкіно".

Хуткія факты Прастытутка, Жанры ...

Пашырана версія, што "Прастытутка" - першы беларускі кінафільм, хоць у афіцыйнай гісторыі беларускага кіно гэтая роля адводзіцца "Лясной былі"[2]. Гэтыя фільмы былі адначасова ў вытворчасці, фільм "Прастытука" быў завершаны раней, але першая беларуская кінпрэм'ера ў Мінску 26 снежня 1926 года адбылася ў "Лясной былі". Фільм "Прастытутка" можна лічыць першым беларускім фільмам, які выйшаў у кінапракат СССР.

Remove ads

Сюжэт

Прастытутка, 1926

Гады НЭПа. На ўскраіне Масквы шчасліва жыве сям’я Тыркіных. Пётр працуе ў мясніка-прыватніка Кандрацьева. Надзея вядзе гаспадарку і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа доме ў далёкай сваячкі Барбары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплуатуе, б’е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ў рэшце рэшт «за ўпартасць» выганяе на вуліцу. Тут Люба трапляе ў чэпкія рукі зводніцы, якая прымушае яе падпісаць кабальную распіску. Няшчасце абвальваецца і на сям’ю Тыркіных. Трагічна гіне Пётр. Застаўшыся без сродкаў да існавання, Надзея спачатку вымушана сысціся з мясніком, а потым пайсці на панэль. На бульвары яна сустракаецца з колішняй прастытуткай Манькай, якая расказвае ёй пра свой лёс.

Калі Манька працавала пакаёўкай, яе спакусіў сын гаспадыні. Выгналі на вуліцу, яна трапіла ў дом цярпімасці. Наступствам стала венерычная хвароба, ад якой Манька лечыцца да гэтага часу. Спроба Надзеі зарабіць прастытуцыяй не атрымліваецца. Небяспечна захварэла дзіця, і ў адчаі яна спрабуе скончыць жыццё самагубствам, кінуўшыся ў палонку. Яе ратуюць. Сярод выратавальнікаў — Люба, якая здолела вырвацца з лап зводніцы і працуе цяпер у пашывачнай майстэрні пры венералагічным дыспансеры, і яе новы сябар — камсамолец Шура. Зводніца спрабуе шантажаваць Любу распіскай, пагражаючы расказаць Шуру пра яе мінулае. Але Люба расказвае яму ўсё сама. Шура спачувае і дапамагае ёй напісаць ліст пракурору. Прытон зводніцы ліквідаваны міліцыяй. Люба і Шура шчаслівыя. Наладжваецца жыццё і ў Надзеі: Шура дапамог ёй уладкавацца ў трамвайны парк стрэлачніцай, дзеці ў садку. А Манька зноў трапляе ў венерычную бальніцу.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...
Remove ads

Успрыняцце

Фільм задумляўся як камерцыйны праект Белдзяржкіно. Стаў лідэрам кінапраката ў Расіі 1927 года. Атрымаў жорсткую крытыку ў прэсе, але паводле гісторыка беларускага кіно Вольгі Раманавай, фільм

"цалкам заслугоўвае сёння пяраагляду і рэабілітацыі: гэта канцэптуальна цэласная драма, якая транслюе фемінісцкія ідэі 1920-х гадоў і даволі дакладна адлюстроўвае гуманістычныя спадзяванні першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя"[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Уткіна, Настасся. Ці праўда, што першы беларускі фільм быў пра прастытуцыю? . PALATNO (13 жніўня 2024). Праверана 4 верасня 2025.
  3. Романова Ольга. Другая история советского белорусского кино. — Варшава: Янушкевіч, 2024. — С. 18.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads