Пратоній
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прато́ній — звязаная квантавамеханічная сістэма, якая складаецца з пратона і антыпратона.
Уласцівасці
Пратоній нестабільны і хутка распадаецца. Час жыцця пратонія складае ад 10−11 сек у ніжніх станах з n = 1 да 10−6 сек у верхніх станах з n = 30[1]. Працэс анігіляцыі пратонія пачынаецца з ператварэння пратон-антыпратоннай пары ў пі-мезоны і завяршаецца распадам пі-мезонаў на фатоны, электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына[2]. Найбольшую частку энергіі анігіляцыі, прыкладна 50 %, забіраюць нейтрына і антынейтрына, 16 % прыходзіцца на электроны і пазітроны[3]. Бораўскі радыус арбіты пратонія ў 918 раз меншы чым у атама вадароду . Асноўная асаблівасць структуры тэрмаў пратонія заключаецца ў расшчапленні тэрмаў парастану (спін роўны нулю) і ортастану (спін роўны адзінцы)[4]. Таксама на структуру спектральнага тэрма аказвае ўплыў ядзернае ўзаемадзеянне.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads