Пратон (ракета-носьбіт)
аднаразовая ракета-носьбіт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прато́н» — (УР-500 — Універсальная ракета, «Пратон-К», «Пратон-М») — аднаразовая ракета-носьбіт (РН) цяжкага класа, прызначаная для вывядзення аўтаматычных касмічных апаратаў на арбіту Зямлі і далей у касмічную прастору. Здольная выводзіць на геастацыянарную арбіту (ГСА) грузы да 3,3 тон. Распрацавана ў 1961—1967 гадах у падраздзяленні ОКБ-23 (цяпер ДКНВЦ ім. М. В. Хрунічава), якое з’яўлялася часткай ОКБ-52 У. М. Чаламея. Зыходны двухступеньчаты варыянт носьбіта «Пратон» (УР-500) стаў адным з першых носьбітаў сярэдне-цяжкага класа, а трохступеньчаты «Пратон-К» — цяжкага[1].
РН «Пратон» стала сродкам вывядзення ўсіх савецкіх і расійскіх арбітальных станцый «Салют-ДОС» і «Алмаз», модуляў станцый «Мір» і МКС, плануемых пілатуемых касмічных караблёў ТКС і Л-1/«Зонд» (савецкай месяцава-облётной праграмы), а таксама цяжкіх ШСЗ рознага прызначэння і міжпланетных станцый.
З сярэдзіны 2000-х гадоў асноўнай мадыфікацыяй ракеты-носьбіта «Пратон» стала РН «Протон-М», якая выкарыстоўваецца для запуску як федэральных расійскіх, так і камерцыйных замежных касмічных апаратаў[2].
У верасні 2016 года Цэнтр ім. М. В. Хрунічава абвясціў аб пашырэнні прадуктовай лінейкі ракет-носьбітаў «Пратон» з разгонным блокам «Брыз-М». Для гэтага планавалася стварыць новыя двухступеньчатыя мадыфікацыі ракеты-носьбіта — «Пратон Сярэдні» (здольная выводзіць на ГСА грузы да 2,2 тон) і «Пратон Лёгкі» (здольная выводзіць на ГСА грузы да 1,45 тон)[3]. У красавіку 2017 года было абвешчана аб тым, што стварэнне РН «Пратон Лёгкі» адкладзена[4][5].
У чэрвені 2018 года генеральны дырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін паставіў задачу спыніць вытворчасць ракеты-носьбіта «Пратон» пасля выканання кантрактаў, далей лятаць выключна на «Ангары»[6][7].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Разам з амерыканскай РН «Сатурн-1Б»
- Центр им. М. В. Хруничева. Новые модификации РН «Протон» . Роскосмос (13 верасня 2016). Праверана 13 верасня 2016.
- Гендиректор Центра имени Хруничева Андрей Калиновский о будущем «Ангары» и «Протона» (руск.). Коммерсант. Газета «Коммерсантъ». Праверана 23 красавіка 2017.
- Центр им. Хруничева: ракета «Протон Средний» предназначена для борьбы за рынок с Falcon (руск.). Tass.ru. ТАСС. Праверана 23 красавіка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads