Прафесіянал (фільм, 1981)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прафесіянал» (фр. Le Professionnel) — французскі мастацкі фільм у жанры драматычнага трылера з элементамі баевіка, пастаўлены рэжысёрам Жоржам Латнерам паводле рамана Патрыка Аляксандэра «Смерць звера з тонкай скурай» (англ.: Death of a Thin-Skinne, 1976). У галоўнай ролі зняўся Жан-Поль Бельмандо.
Музыку да фільма напісаў кампазітар Эніа Марыконэ, музычныя тэмы «Chi Mai» (напісаная за 10 гадоў да фільма) і «Le Vent Le Cri» атрымалі сусветную вядомасць.
Remove ads
Сюжэт
Французскі сакрэтны агент Жаслен Бамон па заданні ўрада адпраўляецца ў выдуманую афрыканскую краіну Малагаві, каб забіць прэзідэнта Н’Джала, непажаданага французскім уладам. Раптам палітычная сітуацыя змяняецца, і, каб у апошняе імгненне прадухіліць замах, неабходнасць у якім адпала, французскія спецслужбы выдаюць Бамона ўладам афрыканскай рэспублікі. Пасля катаванняў і допытаў пад наркотыкамі яго прыгаворваюць да вялікага тэрміну зняволення ў «папраўчым лагеры». Бамон разам з неграм-вязнем здзяйсняюць уцёкі. Героі ўступаюць у бой з атрадам ваенных, якія прыбылі ў вёску, таварыш Бамона гіне. Вярнуўшыся ў Парыж, Бамон шыфраванай тэлеграмай папярэджвае сваіх былых кіраўнікоў, што мае намер сумленна выканаць дадзенае яму радзімай заданне. Гэтым ён кідае выклік французскім спецслужбам, якія яму здрадзілі.
Тым часам прэзідэнт Н’Джала прыбывае ў Францыю з афіцыйным візітам. Улады Францыі спадзяюцца атрымаць доступ да жыццёва важных уранавых руднікоў у яго краіне ў абмен на будаўніцтва АЭС «пад ключ» і паднімаюць спецслужбы на абарону дыктатара. Бамон паспяхова водзіць агентаў за нос, помсціць за допыт і збіццё яго жонкі, выкрывае здраду свайго сябра і калегі капітана Валера, у сумленнай дуэлі забівае камісара Разена, які яго пераследваў.
Бамон пранікае ў замак Фер’е пад Парыжам, дзе кіраўнікі службы бяспекі размясцілі Н’Джала. Яму атрымоўваецца падставіць Н’Джала пад стрэл памагатага інспектара Фаржа. Помста Бамона ўдалася: ён забіў прэзідэнта і дыскрэдытаваў французскія спецслужбы. Герой спакойна ідзе да верталёта Н’Джала, які чакае яго, у гэты час былы начальнік Бамона палкоўнік Мартэн «выбівае» з міністра загад «спыніць Бамона», міністр пасля некаторых ваганняў аддае загад, пасля чаго Фарж расстрэльвае Бамона з аўтамата.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads