Праціўніца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праці́ўніца — рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лахва (басейн ракі Дняпро).
Даўжыня ракі 11 км, з іх 10 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Быхаўскім раёне, за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Ямішча, на паўднёвай ускраіне былой вёскі Пралетарый. Упадае ў Лахву прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Досава Сяліба Магілёўскага раёна, за 0,6 км на паўночны захад ад аўтамабільнай дарогі Р93 (Магілёў — Бабруйск).
Каля ракі вёскі Новая Культура (нежылая), Дасовічы, Падброддзе[2].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads