Праўдзівая хлусня

камедыйны баявік 1994 года, сцэнарыст і рэжысёр Джэймс Кэмеран From Wikipedia, the free encyclopedia

Праўдзівая хлусня
Remove ads

«Праўдзівая хлусня» (англ.: True Lies) — амерыканскі камедыйны баявік 1994 года, сцэнарыст і рэжысёр Джэймс Кэмеран. Рымейк французскай камедыі «Татальнае сачэнне» (1991, рэжысёр Клод Зідзі).

Хуткія факты Праўдзівая хлусня, Жанры ...

«Праўдзівая хлусня» атрымала пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў і ў выніку сабрала 378 мільёнаў долараў у сусветным пракаце, стаўшы трэцім па прыбытковасці фільмам 1994 года[7]. За сваю ролю Джэймі Лі Кёрціс атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — мюзікл або камедыя і прэмію «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю, а Кэмеран атрымаў прэмію «Сатурн» за найлепшую рэжысуру. Фільм таксама быў намінаваны на прэміі «Оскар» і BAFTA ў катэгорыі «Найлепшыя візуальныя эфекты», а таксама на сем прэмій «Сатурн».

Remove ads

Сюжэт

Для сям’і Гары Таскер — муж і бацька, чалавек сціплы, звычайны прадавец камп’ютараў, працаголік. А насамрэч Гары — агент таемнай урадавай службы, які спецыялізуецца на асоба небяспечных заданнях. Агент Таскер і далей працягваў бы весці падвойнае жыццё, калі б арабскія тэрарысты не выкралі Гары, а разам з ім і яго жонку Хэлен, якая нічога не падазравала.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads