Пржэмысл Отакар I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пржэмысл Отакар I
Remove ads

Пржэ́мысл О́такар I (чэшск.: Premysl Otakar I., ням.: Ottokar I.; паміж 1155[6] і 1170[7] — 15 снежня 1230) — князь Оламаўца ў 11791182 гадах, князь Чэхіі ў 11921193, 11971198 гадах, кароль Чэхіі (Багеміі) з 1198 года. Паходзіў з дынастыі Пржэмысловічаў, быў сынам караля Чэхіі Уладзіслава II ад другога шлюбу з Ютай Цюрынгскай.

Хуткія факты князь Чэхіі, Папярэднік ...

Падчас пачатку кіравання Пржэмысла Отакара ў Чэхіі ішлі міжусобныя войны за ўладу паміж рознымі лініямі дынастыі Пржэмысловічаў. Пераможцам з іх выйшаў Пржэмысл Отакар — яму ўдалося дамагчыся міру, умацаваць цэнтральную ўладу і прыслабіць палітычную самастойнасць буйной знаці[8]. Умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмысл Отакар дамогся прызнання за сабой спадчыннага каралеўскага тытула і права праводзіць незалежную ад імперыі палітыку. Гэтыя правы былі замацаваны ў дакуменце, які атрымаў назва «Залатая сіцылійская була»[9][10]. Падчас кіравання Пржэмысла Отакара вырас міжнародны прэстыж Чэшскага каралеўства, а біскупы і духавенства атрымалі значныя правы і прывілеі[11][12].

Remove ads

Шлюб і дзеці

1-я жонка: з 1178 (развод 1198/1199) Адэльгейда (Адлета) Мейсенская (пам. 1 лютага 1211), дачка маркграфа Мейсена Атона Багатага і Гедвігі Брадэнбургскай. Дзеці:

• Ураціслаў (пам. пасля 1225)
• Маргарыта (Дагмар) (пам. 24 мая 1212); муж: з 1205 Вальдэмар II Пераможца (1170 — 28 сакавіка 1241), кароль Даніі
• Бажыслава (пам. 2 лютага да 1238); муж: Генрых I (пам. 15 лютага каля 1241), граф Ортэнбурга
• Гедвіга

2-я жонка: з каля 1198/1199 Канстанцыя Венгерская (каля 1180 — 6 снежня 1240), дачка караля Венгрыі Белы III і Агнэс (Ганны) дэ Шаціён-сюр-Луан. Дзеці:

• Ураціслаў (каля 1200 — да 1209)
• Юта (пам. 2 чэрвеня 1230); муж: з 1213 Бернхард (пам. 4 студзеня 1256), герцаг Карынтыі
• Ганна (каля 1201/1204 — 23 чэрвеня 1265); муж: з 1214/1218 Генрых II Набожны (1196/1204 — 9 красавіка 1241), князь Ніжняй Сілезіі
• Агнэс (пам. у маленстве)
• Вацлаў (Венцэль) I (1205 — 23 верасня 1253), кароль Чэхіі з 1230
• Уладзіслаў (II) (1207 — 10 лютага 1228), маркграф Маравіі з 1224
• Пржэмысл (1209 — 16 кастрычніка 1239), маркграф Маравіі з 1228
• Блажэна (1210 — 24 кастрычніка 1281)
• Агнэса (Анежка) (1211 — 2 сакавіка 1282), манашка кляштара Св. Францыска ў Празе, пазней ігумення. Кананізавана 12 лістапада 1989 года.
Remove ads

Зноскі

1. I., Böhmen, König Ottokar // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.

2. Otakar I de Bohèmia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Kindred Britain

5. Lundy D. R. The Peerage

6. Hertel Jacek. Imiennictwo dynastii piastowskiej we wczesnym średniowieczu. — P. 173.
7. PŘEMYSL OTAKAR of Bohemia: Foundation for Medieval Genealogy.
8. Советская историческая энциклопедия. — Т. 11, столб. 552.
9. Томек В. История Чешского королевства. — С. 156—168.
10. Любавский М. К. История западных славян. — С. 126—127.
11. Пичета В. И. История Чехии. — С. 40—44.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads