Юдзіта Пржэмыслаўна

герцагіня карынтыйская From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юдзіта Пржэмыслаўна (чэшск.: Judita Česká, Judita Přemyslovna), (каля 1202 — 2 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў, дачка чэшскага караля Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі. Жонка карынтыйскага герцага Бернарда.

Хуткія факты Юдзіта Чэшская, герцагіня Карынтыі ...
Remove ads

Паходжанне

Юдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай. Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II, удзельніку Другога крыжовага паходу, які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай. Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы.

Remove ads

Шлюб і дзеці

Thumb
Бернард Карынтыйскі — муж Юдзіты

У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда. Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга, які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага, звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй кахання з першага позірку.

У шлюбе Юдзіты і Бернарда было чацвёра дзяцей:

Імаверна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads