Прывакзальная плошча (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прывакзальная плошча (Магілёў)map
Remove ads

Прывакзальная плошча — плошча ў Магілёве, размешчана перад галоўным фасадам чыгуначнага вакзала. Важны транспартны цэнтр горада.

Thumb
Прывакзальная плошча ў пачатку XX ст.
Хуткія факты Прывакзальная плошча Магілёў, Агульная інфармацыя ...

Фарміраванне плошчы пачалося ў сувязі з пракладкай чыгункі Пецярбург — Адэса і будаўніцтвам у 1902 годзе будынка чыгуначнага вакзала. Плошча прамавугольная ў плане (80х55 м). Сувязь з цэнтрам горада ажыццяўляецца па Першамайскай вуліцы. У 1966 годзе пабудаваны будынак білетных кас, у 1985 — багажнае аддзяленне (арх. В. Кільчыцкі) На плошчу выходзіць 3-павярховы жылы дом, з прадуктовым магазінам, з процілеглага боку плошчы прылягае сквер.

На будынку білетных кас у 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў падпольных груп, якія дзейнічалі на чыгуначным вузле горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Remove ads

Літаратура

  • Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads