Прыволжскае ўзвышша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прыволжскае ўзвышша
Remove ads

Прыволжскае ўзвышшаузвышша ўздоўж правага берагу Волгі, ад горада Ніжняга Ноўгарада да горада Валгаграда. Вышыня да 375 м (Жыгулі).

Thumb
Жыгулёўскія горы з боку Тальяці

Складзенае мезазойскімі і палеагенавымі пяскамі, глінамі, мергелямі, мелам, апокамі. На поўначы і ў месцах тэктанічных валаў і купалаў выходзяць палеазойскія вапнякі і даламіты. Усходнія і паўночныя схілы Прыволжскага ўзвышша стромкія, заходні схіл спадзісты. Пераважае эразійны рэльеф, ускладнены ўздоўж берагу Волгі апоўзнямі; у шэрагу месцаў развіты карст; лесастэпавыя і стэпавыя ландшафты. Тэрыторыя моцна разараная (асноўныя культуры: пшаніца, кукуруза).

Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы і сланцы, фасфарыты, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 59. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads