Прыгажосць па-амерыканску
фільм Сэма Мендэса 1999 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прыгажосць па-амерыканску» (англ.: American Beauty) — амерыканскі драматычны фільм 1999 года, пастаўлены рэжысёрам Сэмам Мендэсам па сцэнарыі Алана Бола. Галоўныя ролі выканалі Кевін Спейсі, Анет Бенінг, Тора Бёрч, Уэс Бэнтлі, Міна Сувары.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў узнагароджаны пяццю прэміямі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм.
Remove ads
Сюжэт
42-гадовы Лестэр Бэрнэм працуе ў рэкламным агенцтве. У нейкі момант ён разумее, што ненавідзіць сваю працу, што яго раздражняе жонка Кэралайн, а дачка-падлетак Джэйн усё больш ад яго аддаляецца. Усведамленне абарачваецца для яго нежаданнем больш насіць маску «шчаслівага» мяшчанства. У той жа час, на адным баскетбольным матчы ён заўважае сяброўку сваёй дачкі, Анджэлу, якая разам з Джэйн выступае ў групе падтрымкі, — і смяротна ўлюбляецца ў яе. Цяпер ён гатовы змяніць усё сваё жыццё, абы толькі спадабацца дзяўчыне сваёй мары.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Кевін Спейсі — Лестэр Бэрнэм
- Анет Бенінг — Кэралайн Бэрнэм
- Тора Бёрч — Джэйн Бэрнэм
- Уэс Бэнтлі — Рыкі Фітс
- Міна Сувары — Анджэла Хейс
Узнагароды
На 72-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны пяццю статуэткамі: найлепшы фільм, найлепшая рэжысура, найлепшая мужчынская роля, найлепшы арыгінальны сцэнарый, найлепшая аператарская праца.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads