Прыгажосць па-амерыканску
фільм Сэма Мендэса 1999 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прыгажосць па-амерыканску» (англ.: American Beauty) — амерыканскі драматычны фільм 1999 года, пастаўлены рэжысёрам Сэмам Мендэсам па сцэнарыі Алана Бола . Галоўныя ролі выканалі Кевін Спейсі, Анет Бенінг, Тора Бёрч , Уэс Бэнтлі , Міна Сувары .
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў узнагароджаны пяццю прэміямі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм.
Remove ads
Сюжэт
42-гадовы Лестэр Бэрнэм працуе ў рэкламным агенцтве. У нейкі момант ён разумее, што ненавідзіць сваю працу, што яго раздражняе жонка Кэралайн, а дачка-падлетак Джэйн усё больш ад яго аддаляецца. Усведамленне абарачваецца для яго нежаданнем больш насіць маску «шчаслівага» мяшчанства. У той жа час, на адным баскетбольным матчы ён заўважае сяброўку сваёй дачкі, Анджэлу, якая разам з Джэйн выступае ў групе падтрымкі, — і смяротна ўлюбляецца ў яе. Цяпер ён гатовы змяніць усё сваё жыццё, абы толькі спадабацца дзяўчыне сваёй мары.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Кевін Спейсі — Лестэр Бэрнэм
- Анет Бенінг — Кэралайн Бэрнэм
- Тора Бёрч — Джэйн Бэрнэм
- Уэс Бэнтлі — Рыкі Фітс
- Міна Сувары — Анджэла Хейс
Узнагароды
На 72-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны пяццю статуэткамі: найлепшы фільм, найлепшая рэжысура, найлепшая мужчынская роля, найлепшы арыгінальны сцэнарый , найлепшая аператарская праца .
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads