Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца)
Вялікая Ракавіца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыдарожная капліца — капліца ў Брэсцкім раёне, размешчаная пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 г. з бетону.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п’едэстал 4-гранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).
Літаратура
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 312. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

