Прымексіканская нізіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прымексіканская нізіна — нізіна ў Паўночнай Амерыцы, якая размешчана на поўдні ЗША і паўночным усходзе Мексікі і аблямоўвае ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. На паўночным усходзе пераходзіць у Прыатлантычную нізіну, на поўначы мяжуе з Цэнтральнымі раўнінамі, гарамі Апалачы і Уашыта.

Хуткія факты Прымексіканская нізіна, Размяшчэнне ...

Рэльеф і геалогія

Прымексіканская нізіна складзена тоўшчай марскіх і рачных асадкавых парод моцнасцю да 6—10 км, якая змяшчае буйныя радовішчы нафты і газу. Максімальная шырыня складае 350 км, вышыня — да 150 м. Паверхня нізіны паступова павышаецца з поўдня на поўнач, утвараючы некалькі паралельных куэставых град. Прымексіканская нізіна перасякае даліны буйных рэк — Місісіпі, Алабама, Бразас і Рыа-Грандэ. Наўсцяж узбярэжжа размешчана многа лагун.

Remove ads

Клімат і расліннасць

Клімат мяняецца ад субтрапічнага на поўначы да трапічнага на поўдні. Колькасць ападкаў у год: 600—800 мм на захадзе, 1200—1500 мм на ўсходзе. Развітыя чырвоназёмныя, дзярнова-карбанатныя і дзярнова-алювіяльныя глебы. Шырока распаўсюджаныя балотныя глебы. Больш за трэць тэрыторыі пакрыта лясамі (хваёвыя бары, мяшаныя і галерэйныя лясы). На захадзе пераважае саванна.

На большай частцы тэрыторыі — пасевы бавоўніка, на ўзбярэжжы — плантацыі тытуню, цукровага трыснягу і рысу. Буйныя партовыя гарады: Новы Арлеан, Х’юстан, Корпус-Крысты, Тампіка, Веракрус.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads