Алабама (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алаба́ма (англ.: Alabama) — рака ў ЗША, у штаце Алабама. Назва ракі паходзіць ад назвы індзейскага племя Алабама.
Даўжыня 640 (ад вытоку ракі Кусы — 1064[2]) км. Утвараецца за 6 км ад горада Мантгомеры зліццём рэк Кусы і Талапусы, што сцякаюць з паўднёвых адгор’яў Апалачаў. Працякае па Прымексіканскай нізіне. У нізоўі пасля зліцця з ракой Тамбігбі, ужо называецца Мабіл і ўпадае ў Мабілскі заліў, які ў сваю чаргу з’яўляецца часткай Мексіканскага заліва.
Рэчышча вельмі звілістае. Шырыня Алабамы вагаецца ад 50 да 200 метраў, глыбіня ад 1 да 12 метраў. Сярэдні расход вады 1790[3] м³/с. Рака суднаходная ад горада Мантгомеры. На рацэ шэраг вадасховішчаў. У вусці ракі горад і порт Мабіл.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads