Прэзідэнт Італіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнт Італіі
Remove ads

Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі (італ.: Presidente della Repubblica Italiana) — глава дзяржавы, прадстаўнік нацыянальнага адзінства і гарант канстытуцыі Італіі. Прэзідэнт з'яўляецца канстытуцыйным органам дзяржавы, які абіраецца на сумесным паседжанні палат Парламента Італіі. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 7 гадоў.

Хуткія факты Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі, Узначальвае ...

У канстытуцыі Італіі ўстаноўлена, што прэзідэнтам можа быць грамадзянін Італьянскай Рэспублікі не маладзей 50-ці гадоў і які мае грамадзянскія і палітычныя правы.

Пост прэзідэнта рэспублікі несумяшчальны з якой-небудзь іншай пасадай.

Рэзідэнцыя прэзідэнта Італіі знаходзіцца ў Рыме, у Квірынальскім палацы. Прэзідэнты размяшчаюць памесцем у Кастэль Парцыяна, блізка ад Рыма, і Вілай Росберы ў Неапалі.

У наш час прэзідэнтам Італіі з'яўляецца Серджа Матарэла, 12-ы чалавек, які займае гэту пасаду.

Пасля адстаўкі прэзідэнты Італіі атрымліваюць пасаду пажыццёвага сенатара і ганаровую пасаду Ганаровага прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі.

Remove ads

Асігнаванне на ўтрыманне прэзідэнта Італіі

Асігнаванні ўстанаўліваюцца ў бюджэце краіны і складалі наступныя сумы:

  • 2001 — 140 000 000 €
  • 2002 — 167 000 000 €
  • 2003 — 183 000 000 €
  • 2004 — 195 000 000 €
  • 2005 — 210 000 000 €
  • 2006 — 217 000 000 €

Гл. таксама

  • Прэзідэнты Італіі
  • Ганаровы прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі
  • Пажыццёвы сенатар
  • Штандар прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads