Квірынальскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Квірынальскі палац (італ.: Palazzo del Quirinale) — палац XVI стагоддзя на Квірынальскім узгорку ў Рыме. У наш час палац — афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнта Італіі. Архітэктары палаца — Даменіка Фантана, капэлы — Карла Мадэрна. У інтэр'еры мноства фрэсак Гвіда Рэні і Мелоца да Форлі. Шэраг фрэсак у Троннай зале належыць пэндзлю Эўджэніа Аньені, якога для гэтай працы запрасіў асабіста Папа Пій IX.
Remove ads
Гісторыя

Папская рэзідэнцыя
Палац пабудаваны ў 1573 годзе як летняя рэзідэнцыя Папы Рыгора XIII[1]. У Квірінальскім палацы прайшлі чатыры Канклава — Канклаў 1823, Канклаў 1829, Канклаў 1830—1831 і Канклаў 1846.
У першай палове XX стагоддзя палац аблюбаваў кароль Віктар Эмануіл III.
Інтэр'еры

Кабінет Прэзідэнта
Раней гэты пакой палаца быў летняй спальняй Пап. Пасля захопу Францыяй Рыма, пакой быў прыстасаваны пад сталовую. Зараз жа кабінет выкарыстоўваецца для афіцыйных кансультацый прэзідэнта з міністрамі і прадстаўнікамі Сената. За гэтым сталом, прэзідэнт выступае з Навагоднім зваротам да народа. Стол — французскі, выраблены ў 1750 годзе, на сцяне — карціна XVII стагоддзі[2].
Люстраная зала
У першыя гады палаца, сцены залы пуставалі. Грандыёзны дэкор, які адрозніваецца багаццем люстэркаў, быў створаны ў часы Напалеонаўскай акупацыі Італіі. Па задумах імператара, зала павінна была быць троннай, адсюль і люстэркі, і белы шоўк на сценах. Пачынаючы з 1877, памяшканне выкарыстоўвалася, як сталовая, і як бальная зала. У наш час, у сценах Люстраной залы даюць прысягу канстытуцыйныя суддзі, праходзяць слуханні спраў высокай важнасці. Нярэдка залу завуць Белай[3].
Remove ads
Галерэя
Гл. таксама
- Фантан дыяскураў
Зноскі
- Квиринальский дворец (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2009. Праверана 21 лютага 2012.
- Studio del Presidente (італ.).
- La Sala degli specchi (італ.).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads