Прэзідэнт Гаяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзідэнт Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна (англ.: President of the Co-operative Republic of Guyana) згодна канстытуцыі з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Гаяны, а таксама галоўнакамандуючым яе ўзброенымі сіламі.
Remove ads
Гісторыя
Пры абвяшчэнні 23 лютага 1970 года Гаяны рэспублікай, яе прэзідэнт абіраўся Нацыянальнай асамблеяй на пяцігадовы тэрмін і валодаў у асноўным цырыманіяльнымі паўнамоцтвамі. Да абрання першага прэзідэнта яго абавязкі выконваў былы генерал-губернатар Гаяны Сэр Эдвард Віктар Лакху.
На канстытуцыйным рэферэндуме, які адбыўся 10 ліпеня 1978 год былі прыняты рашэнні пра магчымасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю рашэннем Нацыянальнай Асамблеі і пра аб’яўленне абранага ў 1973 годзе складу асамблеі Устаноўчым сходам. Распрацаваная ім новая Канстытуцыя была апублікаваная 6 кастрычніка 1980 года.
Канстытуцыяй быў пацверджаны статус Гаяны як рэспублікі ў рамках Садружнасці нацый, пры гэтым уладныя паўнамоцтвы былі сканцэнтраваныя ў прэзідэнта. Лідар партыі, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў на ўсеагульных і рэгіянальных выбарах, становіцца прэзідэнтам і займае пасаду на працягу тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа (намінальна — пяць гадоў).
Афіцыйная назва краіны Кааператыўная Рэспубліка Гаяна была замацавана ў Канстытуцыі 1980 года, аднак паўсюдна, у тым ліку афіцыйна, яно выкарыстоўвалася непасрэдна з моманту здабыцця ёю незалежнасці (пры гэтым у Канстытуцыі была замацавана назва Рэспубліка Гаяна).
Remove ads
Спіс прэзідэнтаў Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна
Remove ads
Гістарычныя прэзідэнцкія штандары
- 1970—1980
- 1980—1985
- 1985—1992
- 1992—1997
- 1997—1999
- 1999—2011
- 2011-2015
- 2015-2020
Зноскі
- Сканаў на пасту прэзідэнта.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads