Садружнасць нацый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Садружнасць нацый, да 1947 Брытанская Садружнасць — садружнасць арганізаваная ў 1931 г. з Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў — Канады, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскага Саюзу, Ньюфаўндленда і Ірландыі.
Remove ads
Пасля 2-й сусветнай вайны ў складзе Садружнасці засталася большасць колішніх калоній Вялікабрытаніі — каля 50 краін з агульнай тэрыторыяй больш 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках свету.
Садружнасць не мае ўстаноўчых пагадненняў, канстытуцыі, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы маюць поўным сувернітэтам ва ўнутраных і знешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канферэнцыях, рашэнні канферэнцый несапраўдныя для краін, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.), манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Бруней, Свазіленд і інш.).
Паводле канстытуцый 16 краін юрыдычна з'яўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае каралева Вялікабрытаніі, якая прадстаўленая ў краінах сваімі генерал-губернатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасці (11 краін у Амерыцы — Канада, Беліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краін размешчаных на Малых Антыльскіх астравах, 5 краін у Акіяніі — Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасці арыентуюцца на палітыку, прававую сістэму і традыцыі Вялікабрытаніі.
Remove ads
Літаратура
- Бажэнаў Ю. В. Садружнасць, Садружнасць нацый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads