Прэзідэнт Славакіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэзідэнт Славакіі — глава дзяржавы ў Славакіі, які здзяйсняе галоўным чынам цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасці, прызначае прэм'ер-міністра.

Гісторыя

Упершыню пасада прэзідэнта з'явілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Першым і адзіным прэзідэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 да красавіка 1945 Ёзаф Ціса.

Пасля распаду Чэхаславакіі паўнамоцтвы прэзідэнта прыняў на сябе прэм'ер-міністр Уладзімір Мечыяр, пасля чаго Міхал Ковач быў выбраны прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін парламентам. Калі пасля заканчэння яго паўнамоцтваў парламент не змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзідэнта прынялі прэм'ер-міністр і спікер парламента. Пасля таго, як парламент на працягу года не змог узгадніць кандыдатуру прэзідэнта, былі занесены папраўкі ў канстытуцыю, па якіх прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па сістэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50 % галасоў.

Рэзідэнцыяй прэзідэнта Славакіі з'яўляецца пабудаваны ў 1760 Палац Грасалкавічаў.

Remove ads

Спіс прэзідэнтаў

Першая рэспубліка

Больш інфармацыі [*], Прэзідэнт ...

Сучасная Славакія

Больш інфармацыі [*], Прэзідэнт ...

Прэм’ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта:

Remove ads

Штандар прэзідэнта

Спасылкі

Афіцыйны сайт прэзідэнта Славацкай Рэспублікі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads