Прэзідэнт Чарнагорыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнт Чарнагорыі
Remove ads

Прэзідэнт Чарнагорыі (чарнагор. Предс́едник Црне Горе, Predśednik Crne Gore) — глава выканаўчай улады ў Чарнагорыі.

Хуткія факты Прэзідэнт Чарнагорыі, Узначальвае ...

Рэзідэнцыя прэзідэнта размешчана ў Цэтынэ, каралеўскай сталіцы Чарнагорыі, у Блакітным палацы, які першапачаткова быў пабудаваны для Данілы II Пятровіча-Негаша.

Thumb
Рэзідэнцыя прэзідэнта ў Цэтынэ

Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае 5 гадоў, з правам аднаразовага перавыбрання. Прэзідэнт абіраецца на прамых выбарах усеагульным таемным галасаваннем. Мандат прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку аб’яўлення ваеннага становішча на час яго ўвядзення. Мандат прэзідэнта спыняецца ў выпадку яго заканчэння, пры яго ануляванні, або пры адстаўцы прэзідэнта. Прэзідэнт можа быць таксама адкліканы Скупшчынай, пасля чаго Канстытуцыйны суд павінен вырашыць, ці была парушаная прэзідэнтам Канстытуцыя.

Remove ads

Паўнамоцтвы прэзідэнта

Прэзідэнт у рамках канстытуцыйных паўнамоцтваў:

  • Прадстаўляе рэспубліку ў краіне і за мяжой;
  • Абнародуе законы;
  • Прызначае выбары Скупшчыны;
  • Прапануе дэпутатам Скупшчыны кандыдатуру прэм’ера і суддзяў Канстытуцыйнага суда;
  • Прапануе Скупшчыны правядзенне рэферэндуму;
  • Прадастаўляе амністыю за крымінальныя злачынствы;
  • Узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі;
  • Выконвае ўсе іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Прэзідэнт з’яўляецца членам Вышэйшага савета абароны.

Remove ads

Прэзідэнты

Прэзідэнтамі Чарнагорыі ў гады яе існавання ў 1992—2003 у якасці складовай часткі СРЮ, а пазней, у 2003—2006, ССЧ з’яўляліся наступныя асобы:

Прэзідэнт Фатаграфія Пачатак паўнамоцтваў Сканчэнне паўнамоцтваў Партыя
1 Момір Булатавіч Thumb 23 снежня 1990 15 студзеня 1998 Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1990 года)
Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (1990-1997)
Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі (1997-2001)
Народная сацыялістычная партыя Чарнагорыі (2001-2009)
Беспартыйны
2 Міла Джуканавіч Thumb 15 студзеня 1998 25 лістапада 2002 Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1991 года)
Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (з 1991 года)
в. а.. Філіп Вуянавіч Thumb 25 лістапада 2002 19 мая 2003 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
в. а.. Драган Куёвіч Thumb 19 мая 2003 22 мая 2003 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
3 Філіп Вуянавіч Thumb 22 мая 2003 20 мая 2018 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
4 Міла Джуканавіч Thumb 20 мая 2018 20 мая 2023 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
5 Якаў Мілатавіч Thumb 20 мая 2023 Дзеючы прэзідэнт Еўропа зараз!
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads