Прэзідэнцкія выбары ва Украіне (2004)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзідэнцкія выбары ва Украіне 2004 года былі праведзены 31 кастрычніка, 21 лістапада і 26 снежня 2004 года. Прэзідэнцкія выбары былі чацвёртымі выбарамі, якія прайшлі ва Украіне пасля здабыцця незалежнасці ад Савецкага Саюза. На апошніх этапах вынікі былі аспрэчаныя паміж лідарам апазіцыі Віктарам Юшчанкам і тагачасным прэм'ер-міністрам Віктарам Януковічам з Партыі рэгіёнаў. Выбары праходзілі ў вельмі напружанай палітычнай атмасферы, з абвінавачваннямі ў прадузятасці СМІ, запалохванні выбаршчыкаў і атручванні кандыдата Юшчанка.
Паводле выбарчага закону Украіны, для абрання прэзідэнта выкарыстоўваецца сістэма ў два туры, у якіх кандыдат павінен атрымаць большасць (50% і больш) галасоў з усіх пададзеных бюлетэняў. Першы тур галасавання адбыўся 31 кастрычніка 2004 года. Паколькі ні адзін з кандыдатаў не набраў 50% (ці больш) галасоў, другі тур галасавання паміж двума кандыдатамі-лідарамі прэзідэнцкай кампаніі, Віктарам Юшчанкам і Віктарам Януковічам, адбыўся 21 лістапада. Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла вынікі 23 лістапада, у другім туры выбараў перамог Віктар Януковіч. Вынікі выбараў былі аспрэчаныя, Віктар Юшчанка і яго прыхільнікі, а таксама многія міжнародныя назіральнікі сцвярджалі, што выбары сфальсіфікаваныя.
Наступныя падзеі прывялі да палітычнага крызісу ва Украіне з шырокай мірнай дэманстрацыяй, якая атрымала назву «Аранжавая рэвалюцыя». Вярхоўны суд Украіны ануляваў афіцыйныя вынікі і загадаў паўтарыць другі тур галасавання.
Канчатковае паўторнае галасаванне адбылося 26 снежня. Віктар Юшчанка быў абвешчаны пераможцам з 52% галасоў і 44% у Януковіча.
Міжнародныя назіральнікі паведамілі, што паўторнае галасаванне лічыцца больш справядлівым, чым папярэдняе.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads