Прэзідэнцкі палац (Грозны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнцкі палац (Грозны)
Remove ads

Прэзідэнцкі палац у Грозным — будынак у сталіцы Чачні, разбураны ў ходзе Першай чачэнскай вайны.

Thumb
Прэзідэнцкі палац пад час баёў (студзень 1995 года)

Гісторыя

Будынак выкананы ў стылі савецкага мадэрнізму па аналогіі з маскоўскім Домам урада. Праект падрыхтаваны А. М. Сафронавым і быў завершаны ў 1982 годзе.

Да распаду СССР у будынку размяшчаўся Чачэна-інгушскі Рэспубліканскі камітэт КПСС. Пасля абвяшчэння незалежнасці Чачні ў 1991 годзе будынак служыў прэзідэнцкім палацам Джахара Дудаева, першага лідэра самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, і галоўным месцам яго ўрада (фактычна кабінет Дудаева знаходзіўся на восьмым паверсе будынка).

Падчас навагодняга штурму Грознага (ранняя фаза Першай чачэнскай вайны зімой 1994—1995 гадоў) палац быў адной з галоўных цэляў расійскіх федэральных войскаў. Моцна пашкоджаны, пасля трох тыдняў бамбёжак і двух тыдняў барацьбы, ён быў пакінуты сепаратыстамі 18 студзеня 1995 года. На наступны дзень ён быў ўзяты расійскай арміяй.

15 лютага 1996 года федэральныя сілы Расіі знеслі паўразбураны будынак пры дапамозе выбуху[1].

На месцы былога палаца пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Грозны Мол»[2].

Remove ads

У культуры

  • У 1992 годзе ў Ічкерыі была выпушчана серыя марак, на адной з якіх была выява грозненскага Прэзідэнцкага палаца[3].
  • 1995 годзе ў Ічкерыі была выпушчана банкнота вартасцю ў 50 нахараў з выявай Прэзідэнцкага палаца.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads