Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

дзяржаўны банк Беларусі, створаны ў жніўні 2011 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, заснавальнікамі якога выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, банк не адносіцца да банкаў другога ўзроўню ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна.

Хуткія факты Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, Тып ...

Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

Банк створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261.

Remove ads

Кіраўнікі банка

  • Сяргей Румас (31 ліпеня 2012 — 18 жніўня 2018)
  • Андрэй Жышкевіч (снежань 2018 — 5 сакавіка 2021)
  • Аляксандар Ягораў (з 5 сакавіка 2021 года)

Даччыныя кампаніі

  • ААТ «Прамагралізінг»[5]

Міжнародныя санкцыі

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[6].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[7].

У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя спісы Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[8]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[9].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка развіцця[10].

Спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads