Псіхадэлічны рок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Псіхадэлічны рок
Remove ads

Псіхадэлічны рок (англ.: Psychedelic Rock) — музычны жанр, які ўзнік у сярэдзіне 1960-х гадоў у Заходняй Еўропе і Каліфорніі (Сан-Францыска і Лос-Анджэлесе). Псіхадэлічны рок, або «псіхадэлія», звязаны з паняццямі «псіхадэлія» і «псіхадэлікі» (галюцынагены). Псіхадэлічны рок таксама цесна звязаны з субкультурай хіпі і ўсходняй (індыйскай) філасофіяй. Псіхадэлічны рок — складаная, экспрэсіўная музыка, якая моцна ўздзейнічае на слухача. Першапачаткова звязаны непасрэдна з ужываннем псіхадэлікаў як слухачамі, так і музыкамі, псіхадэлічны рок, з часам, стаў імітаваць дзеянне галюцынагенаў. Для гэтага выкарыстоўваецца шырокі арсенал сродкаў музычнай выразнасці і спецыяльныя эфекты пры выкананні музыкі.

Хуткія факты Псіхадэлічны рок, Кірунак: ...

У артыкуле «Псіхадэлія: новае моднае слова і што яно азначае», які з’явіўся ў кастрычніку 1966 у газеце «Melody Maker», гітарыст гурта «Hollies» Грэм Нэш, які наведваў раней псіхадэлічныя сесіі ў ЗША, пісаў: «Яны імкнуцца ўзнавіць ЛСД-сесію без выкарыстання наркотыкаў… гэта спроба раскрыць свядомасць. Яны спрабуюць дамагчыся таго ж самага, але з дапамогай спалучэння музыкі і светлавых эфектаў». Характэрнай рысай псіхадэлічнага рока сталі працяглыя сольныя партыі вядучых інструментаў. Жывыя выступы гуртоў у гэтым жанры звычайна суправаджаюцца яркім візуальным шоу з выкарыстаннем святла, дыму, відэа-інсталяцый і іншых эфектаў.

Remove ads

Значныя гурты

Англійская псіхадэлія

  • Познія «The Beatles» (перыяд 66—68)
  • «Pink Floyd»
  • «Syd Barrett»
  • «Cream»
  • «Donovan»
  • «Pink Fairies»
  • «The Pretty Things»
  • «The Yardbirds»
  • «Jimi Hendrix Experience»
  • «Ozric Tentacles» з 1984 г.
  • «The Moody Blues»
  • «Hawkwind»

Амерыканская псіхадэлія

Гурты — прадстаўнікі каліфарнійскага гучання.

Гурты з другіх штатаў.

Краўт-рок

Краўт-рок — асобны кірунак псіхадэлічнай музыкі, які ўзнік у Германіі

  • «Amon Düül»
  • «Ash Ra Tempel»
  • «Damo Suzuki»
  • «Guru Guru»
  • «Neu»
  • «Kraftwerk»

Руская псыхадэлія

Неапсіхадэлія

Тэрмін «неапсіхадэлія» ўжываецца ў адносінах да творчасці музыкантаў пост-псіхадэлічнай эры, якія карысталіся ў сваёй творчасці напрацоўкамі класікаў псіхадэлічнага года. Лічыцца, што пачатак адраджэнню псіхадэлік-рока паклалі такія пост-панк-калектывы, як «Echo And The Bunnymen» і «Teardrop Explodes»; шмат у чым натхняліся гучаннем псіхадэлічных груп 60-х прадстаўнікі т. н. «андэграўнду Пэйслі», пазней «асучасненае» псіхадэлічнае гучанне легла ў аснову Дрым-поп і Madchester-саўнду

  • «Echo and the Bunnymen»
  • «The Teardrop Explodes»
  • «The Legendary Pink Dots»
  • «The Flaming Lips»
  • «Spacemen 3»
  • «Stereolab»
  • «The Oscillation»
  • «The Verve»[2]
  • «The Olivia Tremor Control  (англ.)»
  • «Foster the People»
  • «Kasabian»
  • «MGMT»
  • «The Warlocks»
  • «My Morning Jacket»
Remove ads

Зноскі

  1. DeRogatis, Jim (1989). Turn on Your Mind: Four Decades of Great Psychedelic Rock. New York: Hal Leonard Corporation. ISBN 0-634-05548-8.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads