Пталамей III Эвергет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пталамей III Эвергет
Remove ads

Пталамей III Эвергет, Евергет[3] (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης, Ptolemaĩos Euergétēs) (285221 да н.э.): цар егіпецкі (246221 да н.э.), сын Пталамея II і Арсіноі II, прадстаўнік эліністычнай дынастыі цароў Лагідаў, якая панавала ў Егіпце з 305 да н.э. да 30-х да н.э.

Хуткія факты 3-ці цар Эліністычнага Егіпта, Папярэднік ...

У час яго панавання да Егіпта зноў былі далучаны Сірыя, Кілікія і шэраг гарадоў. Толькі мяцеж ў Егіпце прымусіў яго закончыць трэцюю сірыйскую вайну з Селеўкідамі, якая дала яму вялікую здабычу, мноства каштоўных рэчаў, у ліку якіх былі і свяшчэнныя для егіпцян выявы, захопленыя Камбізам пры заваяванні Егіпта. За вяртанне іх Пталамей III і атрымаў мянушку Евергета (Дабрадзея). Пераможная вайна забяспечыла Егіпту першынства сярод іншых краін таго часу, вывела яго ў гегемоны на марскіх шляхах. Аднак пад канец панавання Пталамея III Евергета Егіпет паступова стаў губляць частку сваёй магутнасці.

Быў жанаты з Беранікай II, з якой звязваюць гісторыю «валасоў Беранікі». Вядомая верагодная выява — на камеі (захоўваецца ў Эрмітажы), і мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме[4].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads