Пталамей VIII Эвергет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пталамей VIII Эвергет II (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης Φύσκων, Ptolemaĩos Euergétēs Phúskōn) (180—116 да н.э.) — цар егіпецкі (164—116 да н.э.), сын Пталамея V і Клеапатры I.
Стаў царом пасля смерці Пталамея VI, ажаніўшыся з удавой брата—сваёй сястрой Клеапатрай II, і арганізаваўшы забойства Пталамея VII. Апроч таго, ён ажаніўся і з Клеапатрай III, дачкой Клеапатры II, што спрычыніла канфлікт паміж маці і дачкой. Быў родапачынальнікам усіх наступных Пталамеяў.
Выгнаў з Аляксандрыі філосафаў, навукоўцаў і мастакоў, і, такім чынам, знішчыў значэнне гораду як цэнтру грэчаскай культуры.
Называў сябе Трыфонам — Выдатным, а прадстаўнікамі грэчаскай культуры быў называны Фісконам — Пузатым. Вядомая выява гіпсавая галава з Егіпта (захоўваецца ў Хільдэсхайме)[1].
Бацька Пталамея IX.
Remove ads
Гл. таксама
Бібліяграфія
- Peter Nadig. Zwischen König und Karikatur. Das Bild Ptolemaios' VIII im Spannungsfeld der Überlieferung. München, C.H.Beck, 2007, 306 S. (Münchener Beiträge zur Papyrusforschung und antiken Rechtsgeschichte, 97).
Зноскі
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads