Птушкагадоўля ў Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Птушкагадоўля ў Беларусі
Remove ads

Птушкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй сельскагаспадарчых птушак. Галоўнымі прадуктамі птушкагадоўлі з’яўляюцца мяса, яйкі, пух і пер’е.

Thumb
Фота з выстаўкі Белагра-2019

Беларусь поўнасцю забяспечвае ўласныя патрэбы па вытворчасці мяса птушкі[1].

Структура птушкафабрык

У 2015—2016 гадах былі ўведзеныя ў эксплуатацыю буйныя птушкафабрыкі на 210 тыс. кур-нясушак у суме. У 2010—2016 гадах было пабудавана некалькі птушкафабрык мяснога напрамку агульнай магутнасцю 27,1 млн галоў у год[2].

У Беларусі на 2017 год налічвалася 19 птушкафабрык па вырошчванні кур, з якіх 11 — бройлернага накірунку, а 8 — яечнага. Таксама мелася 4 птушкафабрыкі па вырошчванні індычкі і дзве па вырошчванні гусей і качак[3].

Акрамя гэтага ў Беларусі працуюць 12 племянных прадпрыемстваў[4].

Remove ads

Пагалоўе

Thumb
Пагалоўе дамашніх птушак (без фермераў і індывідуальных гаспадарак)

У беларускіх гаспадарках усіх відаў змяшчалася (2014) 45,7 млн галоў птушкі ўсіх відаў (40 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях, 5,6 млн у асабістых гаспадарках)[5]. Да 2017 года колькасць галоў птушкі вырасла да 49,5 млн (44,3 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях і 5,1 млн у асабістых гаспадарках)[6]. Па пагалоўю птушкі лідзіруе Мінская вобласць — 15,8 млн. У астатніх абласцях пагалоўе птушкі вагаецца ад 5 да 7 млн галоў[7]. У некалькіх раёнах пагалоўе птушкі перавышае 1 млн: у Магілёўскім — 5,1 млн, на Смалявіцкім — 4,5 млн, у Баранавіцкім — 4,1 млн, у Гродзенскім — за 3,8 млн, у Мінскім — за 3,3 млн, у Дзяржынскім — 3,2 млн, у Віцебскім — за 2,8 млн, у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім — па 1,8 мільёна, у Салігорскім — 1,5 млн[8].

Дыяграма паказвае дынаміку пагалоўя сельскагаспадарчай птушкі ў Беларусі у млн. галоў[9].

Remove ads

Вытворчасць мяса

Thumb
Пліса. Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка

Табліца паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі у млн. галоў[10].

Паралельна з ростам пагалоўя птушкі ў 2010-я гады істотна вырасла яе рэалізацыя на забой:

20122013201420152016
Птушка (у забойнай вазе), тыс. тон423,3458,8422,1445,6457,7
Удзельная вага птушкі ў агульнай вытворчасці жывёлы і птушкі, %38,839,139,338,839,1
Больш інфармацыі Год, Усяго (тыс. т) ...

Дыяграма паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі на душу насельніцтва, кг[13].

Вытворчасць яек

Thumb
Певень і некалькі кур (бацькоўскія формы) яечнага кросу  (руск.) «хай-лайн карычневы» Шчучынскай птушкафабрыкі на выстаўцы «Белагра-2019»

У 2016 годзе гаспадаркі ўсіх катэгорый Рэспублікі Беларусь вырабілі 3665 млн яек, у тым ліку 2879 млн вырабілі буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, 785 млн — асабістыя гаспадаркі насельніцтва, 1,2 млн — фермерскія гаспадаркі. Больш за ўсё яек вырабілі гаспадаркі Мінскай вобласці (1168 млн, або 32 %). У гаспадарках Брэсцкай вобласці было выраблена 622 млн яек, Віцебскай вобласці — 530 млн, у астатніх абласцях — 400—490 млн[14].

Вытворчасць яек па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак[15][16][17]:

Remove ads

Эканамічныя паказчыкі

Вытворчасць мяса птушкі і яек у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца ўстойлівай станоўчай рэнтабельнасцю, што выгадна адрознівае птушкагадоўлю ад вытворчасці свініны і ялавічыны. У 2018 годзе рэнтабельнасць птушкагадоўчых прадпрыемстваў склала ў сярэднім 4,8 % па мясе птушкі і 4,5 % па яйках, прычым за 2012—2017 гады гэтыя паказчыкі не апускаліся ніжэй 4 %[18].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads