Пліса (Смалявіцкі раён)
вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пліса́[1] (трансліт.: Plisa, руск.: Плиса) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 7 км у напрамку на ўсход ад горада Смалявічы, за 45 км ад Мінска[2], каля ракі Пліса.
Насельніцтва
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1905 г.)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў[2].
Вядомыя асобы
- Андрэй Фёдаравіч Апаровіч (нар. 1922) — вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Алік Паўлавіч Русецкі (1938—2015) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель. Доктар тэхнічных навук.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads