Пузелі
вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пузе́лі[1] (трансліт.: Puzieli, руск.: Пузели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 43 км на паўднёвы захад ад Воранава. 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2014).
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з 1690 г. як маёнткі Пузелевічы ў Нацкай парафіі, уладанні Станіслава Пузевіча і Мінкоўскага ў Лідскім павеце ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 2-й пал. 19 ст. ваколіца ў Каняўскай вол. Віленскай губ., у складзе дзяржаўнага маёнтка Канява, 7 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў 1897 г. 4 двары, 37 жыхароў, у 1905 г. 33 жыхары, 218 дзес. зямлі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., аколіца ў Каняўскай гміне. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета Радунскага, затым Воранаўскага раёнаў, з 5 кастрычніка 2007 года ўваходзіць у склад Доцішскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1921 — 50 жыхароў, 7 двароў
- 1960 — 86 жыхароў
- 1970 — 42 жыхары
- 1991 — 23 жыхары, 9 гаспадарак
- 2004 — 15 жыхароў, 8 гаспадарак
- 2014 — 8 жыхароў, 6 гаспадарак
Славутасці
- Каменныя магілы за 0,7 км ад вёскі, на ўзвышшы ва ўрочышчы Пяцкушкі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000138
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads