Пузыраплоднік амурскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пузырапло́днік амурскі[1][2] (Physocarpus amurensis) — від кветкавых раслін роду Пузыракветнік (Physocarpus) падсямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Высокі куст вышынёй да 3 (4[1]) м. Маладыя парасткі гладкія і пакрытыя цёмна-шэрай карой. Лісце буйное, каля 8—10 см даўжынёй і 3—5 см даўжынёй, 3—5-лопасцевае[1], нагадвае лісце парэчак. Кветкі белыя, 15—18 мм у дыяметры, без лускавінак. Каля 10—15 кветак сабраны ў парасонік (шчыток[1]). Плод — складаная лістоўка[1].
Арэал
Расце на паўночным усходзе Кітая, на поўдні Далёкага Усходу.
Экалогія
Засухаўстойлівы від. Расце на схілах. Цвіце 3 тыдні ў маі—чэрвені. Плады спеюць у верасні—кастрычніку.
Выкарыстанне
Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads