Пузэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пузэс (лат.: Puzes ezers) — праточнае возера у Курзэмэ на захадзе Латвіі. Размяшчаецца на вышыні 12,3 м над узроўнем мора ў цэнтральнай частцы Вэнтспілскага краю: па беразе паўднёва-заходняй паловы возера праходзіць мяжа Угальскай воласці, акваторыя цалкам знаходзіцца на тэрыторыі Пузэнскай воласці. Выток ракі Рында. Адносіцца да басейна Ірбэ. Да 17 верасня 1999 г. возера выкарыстоўвалася для водазабеспячэння горада Вэнтспілс.
Адно з найглыбейшых і найбуйнейшых па аб’ёме вады азёр Латвіі, найбольшая глыбіня — 33,6 м, сярэдняя глыбіня складае 12,4 м (трэцяе месца сярод азёр Латвіі). Плошча воднай паверхні — 520,5 га.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads