Пунктэлія грубаватая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пунктэлія грубаватая
Remove ads

Пунктэлія грубаватая (Punctelia subrudecta) — від лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Слаявіна ліставатая, разеткападобная або няправільнай формы, дыяметрам 3-10 см. Утвараецца з лопасцей, якія цесна прымыкаюць або, часам, часткова налягаюць адна на адну сваімі краямі. Лопасці шырынёй да 6 мм, злёгку ўвагнутыя, з акругла выразанымі і слаба выгнутымі канцамі. Верх гладкі ці злёгку складкавата-маршчыністы, блакітна-зеленавата-шэры, матавы або злёгку бліскучы, з белымі псеўдацыфеламі і сарэдыямі кропка- або шарападобнай формы, з саралямі, якіх багата развіваецца ў цэнтры, а іншы раз па краях лопасцей. Ніжняя паверхня слаявіны бледна-карычневая, з рэдкімі таго ж колеру рызінамі.

Апатэцыі ўтвараюцца рэдка. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).

Remove ads

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Новая Зеландыя, Тасманія, Аўстралія. На Беларусі рэлікт немаральнай флоры атлантычнага перыяду галацэну. Расце на ствалах вольхі чорнай, вярбы ломкай і іншых лісцевых дрэў, пераважна ў чорнаальховых лясах і прыбярэжных вербняках; ахоўваецца ў Белавежскай пушчы.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads