Пунтленд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пунтленд (самал.: Puntland, араб. أرض البنط) — самаабвешчанае (12 жніўня 1998 года) і не прызнанае ні адной краінай свету дзяржаўнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Самалі.
Тэрыторыя дзеліцца на 9 правінцый. Сталіца — горад Гаровэ. Насельніцтва — каля 3,5 млн чал. (ацэнка, перапісаў не было).
Улады Пунтленда падтрымлівалі намаганні ўраду Самалі па захаванні адзінай дзяржавы[1]. Аднак, у красавіку 2024 года ўлады Пунтленда абвясцілі, што будуць функцыянаваць як незалежная дзяржава на фоне спрэчак пра змены ў Канстытуцыі Самалі[2].
Remove ads
Назва
Паводле Канстытуцыі краіны — Самалійская Дзяржава Пунтленд.
Прызнаўшы Пераходны федэральны Статут Самалійскай Рэспублікі, паводле дамоўленасцяў дасягнутых у Найробі ў 2004 годзе, улады Пунтленда прызнаюць легітымным другое афіцыйнае найменне — Аўтаномны раён Пунтленд[1].
Названы па старажытнай зямлі Пунт.
Карты
- Фактычныя межы
- Правінцыі Пунтленда з 1 жніўня 2012 года
- Пунтленд і суседнія краіны, размеркаванне плямёнаў
- Радовішчы нафты ў Пунтлендзе
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads