Пуэрта-Тора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пуэрта-Тораmap
Remove ads

Пуэрта-Тора — маленькая чылійская вёска на востраве Наварына (архіпелаг Вогненная Зямля) на беразе праліва Бігля. У ёй пражываюць каля 50 чалавек — рыбакі і члены іх сем'яў.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Не лічачы антарктычных станцый, Пуэрта-Тора — самае паўднёвае пасяленне ў свеце (хаця такімі часам прызнаюць Пуэрта-Уільямс, але часцей — горад Ушуая).

У канцы XIX стагоддзя на месцы вёскі быў невялікі горад, сваім узнікненнем абавязаны «залатой ліхаманцы».

У цяперашні час у Пуэрта-Тора акрамя рыбы вядзецца лоўля centolla — паўднёвага марскога краба.

Клімат у вёсцы параўнальна мяккі — летам сярэдняя дзённая тэмпература складае 9-10 °С, зімой — каля 0 °C.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads