Пшэмысл II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пшэмысл II
Remove ads

Пшэмысл II або Пшэмыслаў II (польск.: Przemysł (aw) II, літ.: Primislaus; 14 кастрычніка 1257, Познань — 8 лютага 1296, Рагозьна) — герцаг Вялікай Польшчы ў Познані з 1273, герцаг Вялікай Польшчы ў Калішы з 1279, герцаг малой Польшчы ў Кракаве ў 1290—1291 гадах, герцаг Усходняга Памор’я з 1294 і кароль Польшчы з 1295.

Хуткія факты 31-ы Князь Польшчы, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

З дынастыі Пястаў, сын познанскага князя Пшэмысла I (1220/21—1257). Пасля смерці бацькі выхоўваўся пры двары свайго дзядзькі, калішскага князя Баляслава Набожнага. У 1279 годзе атрымаў у спадчыну яго ўдзел, пасля чаго падпарадкаваў сабе ўсю Вялікую Польшчу. Падтрымліваў уроцлаўскага князя Генрыка IV, аднак у 1281 годзе разам з шэрагам іншых князёў быў узяты ў палон ім на з’ездзе ў Барычы. У абмен на вызваленне саступіў Генрыку IV Рудскую (Вялюньскую) зямлю (размяшчалася паміж Сілезіяй і Малой Польшчай), у 1284 годзе перадаў яму таксама Алабоцкую акругу (усе тэрыторыі вернуты ў 1287 годзе). У 1282 годзе ў Кэмпне ўсходнепаморскі князь Мсцівой II абвясціў Пшэмысла II сваім спадчыннікам. У 1287 годзе ў Слупску заключыў з Мсцівоем II і паморскім князем Багуславам IV дагавор аб узаемадапамозе, накіраваны супраць Брандэнбурга. У 1289 годзе ў складзе вялікапольска-куяўска-мазавецкай кааліцыі ўдзельнічаў у выгнанні з Кракава сілезскіх князёў, але затым заключыў перамір’е з Генрыкам IV, што дазволіла таму зноў заняць кракаўскі сталец. У 1290 годзе па завяшчанні Генрыка IV атрымаў правы на Кракаў, але зацвердзіцца ў ім не змог. Пакідаючы Кракаў, забраў каралеўскія рэгаліі. У 1291 годзе за грашовую кампенсацыю прызнаў пераход Малой Польшчы пад уладу чэшскага караля Вацлава II. Пасля смерці Мсцівоя II у 1294 годзе пад уладу Пшэмысла II перайшло Памор’е. 26 чэрвеня 1295 года ў Гнезне каранаваны як польскі кароль. Забіты, згодна з сярэднявяковымі хронікамі, людзьмі, падасланымі маркграфам Брандэнбурга. Са смерцю Пшэмысла II перапынілася мужчынская лінія вялікапольскіх Пястаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119502550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Пшемысл II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads