Пырнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пырнік
Remove ads

Пы́рнік[1][2][3] (Elytrigia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя травы вышынёю 30—150 см. Сцёблы ўзыходныя, унутры полыя. Лісце чаргаванае, пляскатае або ўздоўж згорнутае, вузкалінейнае, шурпатае, шыза-зялёнае ці шараватае. Кветкі дробныя, сабраныя ў агульнае суквецце — рыхлы колас. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 30[2][4] відаў (каля 50[3], 5 відаў[5]). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род пырнічнік (Elymus): пырнік паўзучы (Elymus repens) і пырнік сярэдні (Elymus hispidus), яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.

Remove ads

Выкарыстанне

Некаторыя віды культывуюцца як кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца ў селекцыі мароза- і холадаўстойлівых пшанічна-пырнікавых гібрыдаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads