Пышнянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пышня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пышна.

Хуткія факты Пышнянскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (3 населеныя пункты: Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[1], 18 сакавіка 1963 года — частка скасаванага Весніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[3]. 30 ліпеня 1966 года 10 населеных пунктаў былога Весніцкага сельсавета (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) перададзены ў склад адноўленага Ушацкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пышнянскага сельсавета 25 населеных пунктаў[5]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Каменка[6]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 803 чалавекі[8], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads