Пэлхаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэлхаўка — рака ва ўсходняй Польшчы даўжынёй каля 32 км, левы прыток Нурца. Пэлхаўка упадае ў Нурэц у 3,6 км ад вусця таго. Працякае па Драгічынскаму ўзвышшу, што ў Падляскім ваяводстве.

Рака бярэ пачатак у ваколіцах вёскі Невярова-Сохі, на вышыні каля 180 м над узроўнем мора і ўпадае ў Нурэц на вышыні 106,3 м над узроўнем мора ніжэй вёскі Вайтковічы Старыя, на поўдзень ад Цеханаўца.
На працягу большай часткі сваёй даўжыні цячэ па натуральнаму звілістаму рэчышчу. Берагі Пэлхаўкі засаджаны рознымі дрэвамі, што зацяняюць да 90 % паверхні вады. Дно месцамі моцна зарослае сасудзістай расліннасцю. Субстрат разнастайны, а камяні і валуны складаюць на асобных участках да 40 % паверхні дна[1].
Правы прыток Пэлхаўкі: Месцёўка.
Вёскі на Пэлхаўцы: Пэлх, Тварогі Ляцке, Тварогі Руске, Лешчка Мала, Лешчка Дужа, Перлеева, Вайтковічы Старыя.
Remove ads
Зноскі
- G. Zięba, L. Marszał, A. Kruk, T. Penczak, S. Tybulczuk, Ł. Kapusta, W. Galicka, Ichtiofauna systemu rzeki Nurzec, Roczniki naukowe PZW, Łódź 2008, t. 21, str. 105—128
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads