Пярга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пярга
Remove ads

Пярга́пылок кветак раслін, сабраны пчоламі і пакладзены ў ячэйкі сотаў, ушчыльнены і заліты мёдам.

Thumb
Ячэйкі сотаў жоўтага колеру запоўнены пяргой

Дзякуючы слою мёду, у соты не паступае паветра. У гэтых умовах пад уздзеяннем бактэрый, ферментаў і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай кіслаты, якая забяспечвае кансервацыю сумесі пылку і мёду і пераўтварэнне яе ў пяргу. Пярга з'яўляецца каштоўным кормам, неабходным пчалінай сям'і пры выкормліванні расплоду ўвесну.

У склад пяргі ўваходзяць бялкі (13—40 %), тлушчы (0,3—12 %), вугляводы (24—70 %), ферменты, гармоны, вітаміны, мінеральныя солі.

Remove ads

Выкарыстанне

Пярга выкарыстоўваецца ў медыцыне (апітэрапія) пры лячэнні анеміі, неўрозаў, цукровага дыябету, гепатыту і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 157. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads