Пятніцкая царква Бельчыцкага манастыра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пятніцкая царква Бельчыцкага манастыраmap
Remove ads

Пятніцкая царква — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Храм быў узведзены ў XII ст. Архітэктарам Пятніцкага храма, як і Барысаглебскай царквы, лічыцца майстар Іаан[1]. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў.

Thumb
Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр на малюнку Івана Трутнева (1866). Злева Барысаглебская, справа — Пятніцкая царква, на пярэднім плане бачны падмуркі Вялікага сабора
Хуткія факты Пятніцкая царква, Краіна ...

Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Пятніцкая царква пачала трухлець. Сцены храма мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. Царква была разбурана пасля 1920 г. У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў[2].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Рэшткі Пятніцкай царквы ў 1928 годзе
Thumb
Пятніцкая царква ў пач. XX ст.
Thumb
План царквы

Храм уяўляў сабой бесслуповы аднанефавы будынак невялікіх памераў з бакамі плана ў 5,1—5,8 м, мела адну прамавугольную ў плане апсіду, прытвор з захаду, а таксама склеп, які размяшчаўся пад усім будынкам, акрамя алтарнай часткі, і быў, верагодна, усыпальніцай князя Барыса Усяславіча. Аб характары перакрыццяў і завяршэння царквы існуе некалькі версій. Паводле першай, зыходзячы з планіроўкі і адсутнасці апсід, храм меў корабавыя скляпенні і быў бяскупальным, паводле іншай — яго вянчаў купал на барабане. Сістэма кладкі сцен царквы з чырвонай плінфы на ружовым растворы цамянкі засноўвалася на чаргаванні ўтопленых і выступаючых радоў, што было традыцыйным для культавых будынкаў Полацкага княства таго часу. Нават пры невялікіх знешніх памерах храм меў манументальны выгляд, ясна выказаную слуповасць сілуэта, якую яму надавалі ніжэйшыя за асноўны аб'ём, апсіда і прытвор, падкрэслівалі плоскія вонкавыя лапаткі, вертыкалі аконных праёмаў, размешчаных у два ярусы[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Пад рэд. Г. П. Пашкова. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 72—73.
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.37-38

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads