Пятрас Цвірка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пятрас Цвірка
Remove ads

Пятрас Цвірка (літ.: Petras Cvirka, 12 сакавіка 1909, вёска Клангей, Ковенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1947, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі пісьменнік.

Хуткія факты Пятрас Цвірка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 сакавіка 1909 года ў в. Клангей Ковенскага павета Ковенскай губерні (цяпер — Літва) у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы (1926—1930). У 1940 годзе — дэпутат народнага сейма. Быў перакананым антыфашыстам.

Памёр 2 мая 1947 года ў Вільнюсе. Пахаваны ў Вільнюсе на могілках Роса.

Творчасць

Выступіў у 1924 годзе як паэт і навеліст. Аўтар сатырычнага рамана «Франк Крук» (т. 1-2, 1934); сацыяльнага рамана з жыцця літоўскага сялянства «Зямля — карміцелька» (1935). Цвірку належаць таксама зборнікі апавяданняў «Паўсядзённыя гісторыі» (1938), «Карані дуба» (1945), «Зерне братэрства» (1947) і інш.; апавяданні для дзяцей, казкі (зборнік «Казкі Нёманскага краю», апублікаваныя ў 1948), нарысы, гумарыстычныя апавяданні, памфлеты, артыкулы пра літаратуру.

Remove ads

Ушанаванне памяці

  • У 1951 годзе ў Каўнасе быў адкрыты мемарыяльны музей Пятраса Цвіркі. У 1991 годзе ён быў пераўтвораны ў Музей дзіцячай літаратуры, цяпер у ім маецца мемарыяльны пакой Пятраса Цвіркі.
  • У 1953 годзе быў адкрыты мемарыяльны музей у в. Клангей, які дзейнічаў як філіял Музея літаратуры Літоўскай ССР.
  • У 1959 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пятрасу Цвірку.
  • У 1959 годзе ў Вільнюсе разбіты сквер імя Пятраса Цвіркі з помнікам пісьменніку (скульптар Юозас Мікенас, архітэктары Уладзісловас Мікучаніс, Ігнас Лаўрушас). У 1992 годзе помнік быў уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі (код 7286); у 2021 годзе пазбаўлены статусу ахоўванага дзяржавай аб’екта культурнай спадчыны ў адпаведнасці з загадам Міністра культуры, па якім не ахоўваюцца выявы кіраўнікоў і членаў камуністычнай партыі СССР ды іншых асоб, адказных за рэпрэсіі супраць жыхароў Літвы. 19 лістапада 2021 года помнік быў дэмантаваны[2].
  • Была заснавана Літаратурная прэмія імя Пятраса Цвіркі.

Зноскі

  1. Цвирка Пятрас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads