Пячатка Ізяслава Яраславіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пячатка Ізяслава Яраславіча
Remove ads

Пячатка Ізяслава Яраславіча — пячатка з Ваўкавыска, якая належала старэйшаму сыну Яраслава Мудрага Ізяславу (у хрышчэнні Дзмітрыю), які княжыў ў сяр. XI ст. у Тураве, а пасля смерці бацькі ў 1054 годзе стаў вялікім князем кіеўскім.

Thumb
Віслая пячатка Ізяслава Яраславіча, князя Тураўскага (1014 - 1054)

Апісанне

На адным баку пячаткі (дыяметр 25 мм) — чатырохпялётскавая разетка, на другім — фігурка чалавека ў рост, магчама князя[1]. На яго галаве карона, у правай руцэ дзіда, у левай — шчыт. На пячатцы надпіс «Дімітріос» (Дзмітрый) — кананічнае імя Ізяслава Яраславіча.

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл. — C. 107.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads